На мяжы Латвіі з Беларуссю пачаў дзейнічаць 30-метровы тунэль

Тунэль на мяжы / delfi.lv

Тунэль на мяжы / delfi.lv

На мяжы Латвіі з Беларуссю пачаў дзейнічаць 30-метровы металічны тунэль. Ён дапаможа латвійскім памежнікам аператыўна рэагаваць на ўсё, што адбываецца каля чыгуначнай лініі Даўгаўпілс — Полацк (яны змогуць там праязджаць на квадрацыклах і іншых транспартных сродках), паведамляе Delfi.

Праект пачалі рэалізоўваць вясной. Сам тунэль праклалі за чатыры дні, і ў гэты час быў прыпынены рух грузавых цягнікоў. Будаўнікі кажуць, што ён з'яўляецца "адным з самых функцыянальных і ўстойлівых інжынерна-тэхнічных збудаванняў такога тыпу ў Латвіі".

З-за міграцыйнага крызісу, адказнасць за які ўскладаецца на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, улады Латвіі вымушаны ўмацоўваць ахову мяжы з РБ. Да канца 2023-га будзе закончана будаўніцтва плота на мяжы (да лета наступнага года застанецца яго ўзвесці ўздоўж рэк і азёр).

У Мінску заяўляюць, што на мяжы з Латвіяй "захоўваецца напружанасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі