На мяжы з Беларуссю знайшлі цягнік з раманаў Агаты Крысці — яго адновяць
"Усходні экспрес" / Murdockcrc
Вагоны цягніка "Усходні экспрэс" знайшлі на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Яны праляжалі там закінутымі каля дзесяці гадоў, пакуль іх выпадкова не выявіў энтузіяст.
"Усходні экспрэс" - гэта пасажырскі цягнік класа "люкс" прыватнай кампаніі Orient-ExpressHotels, што курсуе паміж Парыжам і Канстанцінопалем з 1883 года. Ва "Усходнім экспрэсе" падарожнічалі каралева Лізавета II, Шарль дэ Голь, пісьменніца Агата Крысці.
Зараз вагоны цягніка, назва якога некалі лічылася сінонімам раскошы, плануюць аднавіць. На Парыжскім тыдні мастацтваў у фармаце віртуальнай рэальнасці паказалі, як цягнік павінен будзе выглядаць да 2025 года, піша выданне Apartment Therapy.
Паглядзець, як зменяцца вагоны, якія яшчэ нядаўняе ляжалі закінутымі на мяжы, можна на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.