На “Нафтане” здарылася ўцечка аміяку
Пацярпелых ад гэтага здарэння няма.
Надзвычайнае здарэнне на наваполацкім прадпрыемстве “Нафтан” — сёння раніцай там здарылася ўцечка аміяку. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў МНС у 10.40. Як выявілася, у выніку разгерметызацыі прамежкавага сасуда лініі вадкага аміяку ў будынку халадзільнага аддзялення адбылася ўцечка. На адлегласці 10 і 50 метраў ад месца ўцечкі выратавальнікі неадкладна ўсталявалі два эшалоны абароны, каб не дапусціць распаўсюду рэчыва.
У 11.25 уцечку лакалізавалі, а ў 13.33 цалкам ліквідавалі.
Пацярпелых у выніку здарэння няма, перадае прэс-служба МНС.
Фота: novopolotsk.by