На пачатку 2017 года ў Беларусі будзе цёплае і вільготнае надвор'е

На пачатку 2017 года ў Беларусі будзе цёплае і вільготнае надвор'е

Апошні дзень 2016-га і пачатак 2017 года ў Беларусі будуць вызначацца цёплым і вільготным надвор'ем. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

31 снежня чакаецца воблачнае надвор'е. У асобных раёнах, пераважна па паўночна-ўсходняй Беларусі, пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, чакаецца слабы галалёд. У асобных раёнах магчымы слабы туман, на дарогах — галалёдзіца. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду, па паўночным усходзе чакаюцца парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 марозу да 1 цяпла, а ўдзень абяцаюць ад -1 да +5 градусаў.

Па словах Рабава, тэмпература паветра на пачатку 2017 года будзе на 5-7 градусаў вышэйшая за норму.

У нядзелю, 1 студзеня, па паўночна-ўсходняй частцы Беларусі чакаюцца невялікія ападкі з перавагай дажджу. У асобных раёнах прагназуюць туман, чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе -4...+3, удзень прагназуецца -2...+4 градусы.

У панядзелак, 2 студзеня, таксама ўначы чакаецца мокры снег па паўночна-заходніх раёнах Беларусі. Зранку і ўдзень у асобных раёнах прагназуецца парывы ветру да 15-18 метраў за секунду. Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад мінус 6 да плюс 1 градуса, а ўдзень прагназуюць -3...+2 градусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі