На пажары ў Брэсце эвакуявалі 20 чалавек (фота)

На пажары ў Брэсце эвакуявалі 20 чалавек (фота)

22 снежня брэсцкім ратавальнікам давялося змагацца з пажарам у шматкватэрным жылым доме па вуліцы Маладагвардзейскай.

Як паведамляе прэс-служба МНС, выклік паступіў у 11.45. Ужо праз тры хвіліны ратавальнікі былі на месцы здарэння. Яны пабачылі, што з вокнаў кватэры на другім паверсе выбіваецца полымя. Сам гаспадар кватэры ужо быў на вуліцы. Ратавальнікі вывелі па лесвічных маршах з будынка 20 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей, якія знаходзіліся на паверхах над пажарам.

Цалкам ліквідаваны агонь быў ужо ў 12.14. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Пры пажары цалкам выгарала кватэра, у якой пражывае адзін 52-гадовы мужчына. Акрамя таго, пашкоджаныя 11 дзвярэй суседніх кватэраў, якія выходзілі ў агульны калідор.

Гаспадар жытла быў моцна п'яны. Эксперты мяркуюць, што прычынай пажару магла стаць яго неасцярожнасць пры курэнні.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі