На пажары ў Драгічынскім раёне загінуў бацька пяці дзяцей

На пажары ў Драгічынскім раёне загінуў бацька пяці дзяцей

На пажары ў вёсцы Радастава Драгічынскага раёна Брэстчыны загінуў чалавек, паведамляе прэс-служба МНС.

Пажар у драўляным жылым доме пачаўся каля 23-й гадзіны 14 верасня. Дом належаў непрацуючаму 39-гадоваму мужчыну. Акрамя яго ў доме пражывалі жонка і пяцёра іх непаўналетніх дзяцей. Падчас пажару ў доме быў толькі гаспадар, усе астатнія вярталіся дадому ад бабулі.

Прыкладна праз паўгадзіны ратавальнікі знайшлі абгарэлае цела мужчыны пад абрынутымі канструкцыямі дома.

Агонь цалкам знішчыў дом. Прычына пажару высвятляецца. Эксперты мяркуюць, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі