На першых таргах траўня выраслі курсы долара і еўра

На першых таргах траўня выраслі курсы долара і еўра

2 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,1057 да 2,1115 рубля, курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3570 да 2,3655 рубля. Расійская валюта пайшла наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2457 беларускага (у аўторак — 3,2645).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі