На плоце аршанскага КДБ з'явіўся надпіс "Карнікі"

На плоце аршанскага КДБ з'явіўся надпіс "Карнікі"

На плоце аршанскага аддзялення КДБ у панядзелак, 30 лістапада, з'явіўся надпіс "Карнікі", паведамляе сайт orsha.eu. Будынак размяшчаецца ў цэнтры горада ля скрыжавання вуліц Пушкіна і Міра. 

Надпіс быў даволі хутка зафарбаваны. Хто яго зрабіў, застаецца невядомым.

Словам "карнікі" ў Беларусі цяпер называюць усіх прадстаўнікоў сілавых структураў, якія ўдзельнічаюць у задушэнні мірных пратэстаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі