На плошчы Свабоды ў Мінску пачалася акцыя з нагоды Дня святога Валянціна

Моладзевая акцыя з нагоды Дня святога Валянціна пачалася а 17-й гадзіне на мінскай плошчы Свабоды каля Кафедральнага касцёлу. У ёй удзельнічаюць каля 50 чалавек. Сярод іх заўважаныя былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, палітык Аляксандр Мілінкевіч. Людзі трымаюць бел-чырвона-белыя балёнікі і сцягі, крычаць "Жыве Беларусь!".

Прадстаўнікі праваахоўных органаў здымаюць падзеі на відэа, але пакуль моладзі не перашкаджаюць, паведамляе “Наша ніва”.

Наведванне амбасадаў удзельнікі акцыі пачалі з французскай, якая месіцца там жа, на плошчы Свабоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі