На працу не возьмуць без квітанцыі аб квартплаце?
Тых, хто доўга не плаціць за кватэру, чакаюць непрыемныя
наступствы. Самае жорсткае з таго, што можа здарыцца, – высяленне ці
перасяленне ў кватэру, меншую па памеры. За мінулы год такім чынам
пакаралі 14 мінскіх сем’яў. Але гэта крайняя мера.
Існуюць меры больш мяккія, напрыклад, адключэнне святла, газу, вады і інш. Але такое існуе, відаць, збольшага на паперы, бо немагчыма адключыць ваду толькі ў адной кватэры.
Пенсіянер Пётр Пракапчук з Брэста не плаціў за камунальныя паслугі з 2005 года. Дакладней, недаплочваў штомесяц. Але спраўна плаціў за святло і радыё. У ЖЭСе вырашылі адключыць яму святло, каб неплацельшчык перастаў ігнараваць іх папярэджанні. Адключылі, ды потым пашкадавалі.
Пётр Пракапчук: “Я дваццаць дзён сядзеў у цемры. Тады я звярнуўся да пракурора. Я-то за электраэнергію ні капейкі не вінен. Я так і напісаў, што за святло не запазычваў, а запазычваў за квартплату. Няхай суд рассудзіць нас”.
Пракуратура прызнала дзеянні ЖЭСа неправамернымі, святло ў кватэры Пракапчука ўключылі. Але плаціць за кватэру ён, як і раней, не збіраецца, спасылаючыся на малую пенсію.
У ЖЭСа ёсць іншыя сродкі ўздзеяння на неплацельшчыкаў. Напрыклад, можна прэтэндаваць на тое, каб аплаціць усю суму запазычанасці без аплаты пені. Каментуе юрысконсульт ЖЭСа № 1 Максім Міханько.
Максім Міханько: “Калі неплацельшчыкі гатовы аплаціць асноўную запазычанасць, якая накапілася, не пеню, то яны падаюць нам, у ЖЭС, заяву аб гэтым. Яны збіраюць неабходныя дакументы. Даведкі па заработнай плаце, каб было відаць, ці сапраўды яны не могуць заплаціць пеню.
Мы рыхтуем праект-рашэнне на адміністрацыю раёна. І адміністрацыя вырашае, спісваць ім гэтую запазычанасць, ці не”.
Магчымасць прэтэндаваць на спісанне пені з’явілася ў людзей толькі ў гэтым годзе. Але ёю ўжо карыстаюцца, бо гэта – стымул пагашаць запазычанасць па квартплаце, асабліва для тых, у каго яна вялікая. Гаворыць дырэктар ЖЭУ-120 Зміцер Баброўскі.
Зміцер Баброўскі: “Па нашым участку ўжо тры кватэры звярнуліся з такой просьбай. Людзі аплацілі асноўную пазыку, прыйшлі, напісалі заяву. Прынеслі ўсе дакументы. Зараз апошняя стадыя – рашэнне адміністрацыі аб спісанні пені”.
Тых, хто не працуе, у некаторых выпадках уладкоўвае на працу дворніка ці рамонтніка сам ЖЭС. У такім выпадку чалавек піша заяву пра ўтрыманне з заробку 50 % для аплаты кватэры.
Тым, у каго ёсць праца, але ёсць і запазычанасці па квартплаце, могуць вылічваць з заробку пэўную суму прымусова. Працягвае Максім Міханько.
Максім Міханько: “Выканаўчыя лісты прыходзяць на працу людзей. Ім вылічваюць з заработнай платы працэнт на пагашэнне пазыкі. Усё гэта робіцца праз суд, ён дасылае выканаўчыя дакументы.
А ўжо бухгалтэрыя таго месца, дзе працуе неплацельшчык, вылічвае грошы з ягонага заробку і пералічвае на рахунак пагашэння пазыкі”.
Існуе прапанова ўвесці новае правіла пры прыёме чалавека на працу. Пакуль гэта толькі прапанова, аднадушна падтрыманая працаўнікамі ЖЭСаў. Працягвае Зміцер Баброўскі.
Зміцер Баброўскі: “Можа, гэта і бюракратычная замашка, але, думаю, яна дзейсная. Прыходзіць чалавек на працу – у яго патрабуюць даведку, што запазычанасцяў па квартплаце няма.
Калі яны ёсць — пішаш заяву, што 50 % ад заробку аддаеш на пагашэнне запазычанасці. Я так людзей і прымаю на працу, каб адпрацоўвалі”.
Але статыстыка паказвае, што большасць з тых, хто мае запазычанасці, - праблемныя і малазабяспечаныя сем’і, беспрацоўныя, пенсіянеры, сем’і, у якіх шмат дзяцей. Як пагашаць іх запазычанасці, пакуль незразумела.
Ёсць яшчэ адна радыкальная прапанова – адсяляць людзей не проста ў іншыя, меншыя кватэры, а перасяляць іх з горада ў вёску. Але да здзяйснення такой прапановы пакуль далёка.
Фота — www.kp.ru