На праспект Незалежнасці ў Мінску вяртаюць тралейбусы

Тралейбусы не хадзілі па цэнтральнай частцы праспекта Незалежнасці ў Мінску каля 20 гадоў / transphoto.org
Тралейбусы не хадзілі па цэнтральнай частцы праспекта Незалежнасці ў Мінску каля 20 гадоў / transphoto.org

З 1 чэрвеня па цэнтральнай частцы праспекта Незалежнасці Мінска зноў будуць хадзіць тралейбусы, паведамляе сайт прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь".

Па праспекце ад плошчы Якуба Коласа да вуліцы Бабруйскай пойдзе тралейбус №22. Яго маршрут вырашылі падоўжыць да Лошыцы. Ад вакзала гэты тралейбус будзе рухацца па Маякоўскага праз Ігуменскі тракт, вуліцы Янкі Лучыны і Прушынскіх да дыспетчарскай станцыі Лошыца-2.

Адзначым, што кантактную сетку для тралейбуса на праспекце вырашылі не аднаўляць — мяркуецца, што гэты ўчастак маршруту ён зможа пераадолець за кошт акумулятараў.  

Нагадаем, тралейбусы прыбралі з цэнтральнай часткі праспекта Незалежнасці каля 20 гадоў таму. Кантактную сетку ад Галоўпаштамта да плошчы Якуба Коласа дэмантавалі ў жніўні 2002.

На проспект Независимости в Минске возвращают троллейбусы
Маршрут руху тралейбуса №22 у Мінску з 1 чэрвеня 2022 года / gusts.minsk.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі