На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі: будзе моцны вецер
У бліжэйшыя суткі, 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па паўночным захадзе, удзень і раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень у многіх раёнах парывы ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі — плюс 13-14. Удзень будзе 13-19 вышэй за нуль і толькі на поўдні паветра прагрэецца да +23, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.