На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі — навальніцы і залевы

На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі — навальніцы і залевы

У бліжэйшыя суткі, 13 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюць дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы.

Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 метраў за секунду, удзень у асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў, удзень чакаецца 21-26, на паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей — да +28, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі