На саміце G7 абмеркавалі размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі

Лідары "Вялікай сямёркі" — супраць ядзернай зброі ў Беларусі / Getty Images 
Лідары "Вялікай сямёркі" — супраць ядзернай зброі ў Беларусі / Getty Images 

Небяспечным і непрымальным назвалі кіраўнікі краін G7 намер Расіі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі. Адпаведная заява была прынятая па выніках першага дня саміту краін "Вялікай сямёркі" ў Японіі.

Акрамя таго ўдзельнікі саміту асудзілі безадказную ядзерную рыторыку Расіі і падрыў рэжыму кантролю над узбраеннямі.

"Мы зноў звяртаемся да трэціх бакоў з заклікам неадкладна спыніць аказваць матэрыяльную падтрымку расійскай агрэсіі, у адваротным выпадку ім давядзецца сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі", — гаворыцца ў заяве.

Як паведамляла Еўрарадыё, саміт "Вялікай сямёркі" будзе доўжыцца тры дні.

Аб планах размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю заяўляў Уладзімір Пуцін. Нібыта, будаўніцтва спецсховішча павінна быць скончанае да 1 ліпеня 2023 года.

Але пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў днямі заявіў, што дагэтуль ядзерную зброю ў Беларусь яшчэ не прывезлі. "Нічога ў практычным сэнсе не было зроблена ў гэтых адносінах", — падкрэсліў дыпламат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі