На сцэну Купалаўскага тэатра звалілася пажарная труба

На сцэну Купалаўскага тэатра звалілася пажарная труба

Увечары 23 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры амаль на гадзіну быў адкладзены спектакль, піша "Наша ніва". 

Гледачоў, якія прыйшлі ў тэатр, у памяшканне не пускалі і нічога не тлумачылі. Работнікі тэатра патлумачылі журналістам, што на галоўную сцэну тэатра звалілася пажарная труба. 

"Гэтую паломку выправілі сваімі сіламі. Тыя гледачы, якія пагадзіліся пачакаць, трапілі на спектакль недзе праз 40-50 хвілін. Тыя, хто вырашыў не чакаць, здалі квіткі ў касы", — кажуць у Купалаўскім.

Дарэчы, у гэты вечар у тэатры паказвалі пастаноўку Гогалеўскага "Рэвізора".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі