На "сцяне Шчоткінай" з'явіўся заклік "Свабоду Святаславу Барановічу!"
Новае сацыяльнае графіці з'явілася на славутай "сцяне Шчоткінай" у Мінску. Яно заклікае: "Свабоду Святаславу Барановічу!". Таксама змешчаная выява сельскагаспадарчай бараны і надпіс "Барані сваё!".
Днямі Святаслаў Барановіч быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Год таму ён абараняў анархістаў, якіх пасля "Марша недармаедаў" затрымлівалі міліцыянты ў цывільным.
Фота Еўрарадыё