На сераду сіноптыкі абяцаюць начныя замаразкі і туманы
17 верасня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў.
Уначы і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер будзе усходнім 3-8 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +1...+7 градусаў, месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да +14...+19 градусаў, на паўднёвым захадзе прагназуецца да 21 градуса цяпла.
Фота — hq-wallpapers.ru