На “Славянскім базары” Лукашэнку прадаюць за 100 еўра (фота)
Менавіта столькі просіць за партрэт “бацькі”самадзейны мастак Алег, што выставіў свае творы у Горадзе Майстроў. Партрэт беларускага прэзідэнта - частка цыклу з сямі карцін, што мае складаную назву: “Развал Саюза.
Здрада сацыялістычным ідэям. 50 год Перамогі ці поўнае паражэнне?” Лукашэнка намаляваны афіцыйна, у касцюме, з гальштукам.
Іншыя работы цыклу - сімбіёз лубка ды палітычнага калажу. Там і Сталін, і Гітлер, і Ленін, і Ельцын з Гарбачовым, і шмат яшчэ каго.
Цыкл пра здраду сацыялістычным ідэям - адзіны твор Алега. Мастак распавёў, што узяцца за пэндзаль прымусіў боль ад таго, што разваліўся Саюз.
Калі скончыў работу, больш не маляваў. Некалькі разоў дэманстраваў карціны на выставах самадзейных мастакоў, але аўтарам прызначаў… свайго бацьку.
Той быў ветэранам вайны, і яму дазвалялася. А як бацька пайшоў з жыцця, так і ляжаць карціны у Алега пад ложкам. І Лукашэнка ляжыць.
У музей карціны мастака не бяруць. Вось толькі у Горад Майстроў і пусцілі, і тое у завулачак, дзе мінакоў нават у фестывальныя дні няшмат.
Прэзідэнт, дарэчы, служыць цудоўнай рэкламай: амаль кожны, хто ідзе міма, звяртае увагу на партрэт. Хто здзіўляецца, хто лаецца, хто смяецца, хто хваліць мастака.
Лукашэнку пакуль ніхто не купляе, толькі прыцэньваюцца. Але большай папулярнасцю карыстаецца карціна, прысвечаная расстрэлу царскай сям’і.
Паводле Алега, адзін з расійскіх гасцей мае намер купіць яе у якасці іконы. Засталося толькі дамовіцца пра кошт.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск