На сустрэчы з міністрам культуры патрабавалі вызвалення ўсіх абаронцаў Курапатаў

На сустрэчы з міністрам культуры патрабавалі вызвалення ўсіх абаронцаў Курапатаў

5 красавіка прадстаўнікі ініцыятывы "Эксперты ў абарону Курапатаў" Вацлаў Арэшка, Марат Гаравы і Алесь Марачкін сустрэліся з міністрам культуры Барысам Святловым. Яны высунулі 5 пунктаў, пры рэалізацыі якіх, яны і іншыя эксперты паўдзельнічаюць у стварэнні мемарыяла ў Курапатах, з ініцыятывай якога выступілі ўлады. Самы галоўны пункт — вызваленне ўсіх абаронцаў Курапатаў і тых, супраць каго цяпер выстаўленыя палітычна матываваныя абвінавачанні (сярод іх — Зміцер Дашкевіч). Яшчэ адзін з пунктаў — шырокі ўдзел грамадскасці ў стварэнні мемарыяла і просьба паважаць усе канфесіі і рэлігіі пры стварэнні помніка.

Паводле слоў прадстаўнікоў ініцыятывы, Святлоў прыняў іх вельмі добра. Адзначым, што зусім нядаўна праходзіла выстава, арганізаваная ініцыятывай і прысвечаная Курапатам. На ёй былі выстаўленыя некалькі макетаў мемарыяла. 19 красавіка яны прадставяць яшчэ адзін макет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі