На Такійскай Алімпіядзе могуць забараніць афіцыйны сцяг Беларусі
Міжнародны алімпійскі камітэт можа забараніць сцяг Беларусі на будучых Алімпійскіх гульнях у Токіа. Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
Гэта рэакцыя на Адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў, накіраваны ў МАК напярэдадні. Забарона сцяга — адна з санкцыяў, якія можа ўвесці МАК, калі падчас узмоцненага расследавання высветліцца, што НАК Беларусі парушыў Алімпійскую Хартыю.
МАК займаецца ўзмоцненым расследаваннем па падзеях у Беларусі. Паводле яго звестак, Нацыянальны алімпійскі камітэт, узначалены Аляксандрам Лукашэнкам, пераследуе спартоўцаў за іх грамадзянскую пазіцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.