На таргах 10 верасня долар падаражэў на 2 капейкі

На таргах 10 верасня долар падаражэў на 2 капейкі

Сённяшнія таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы зноў праходзяць пад знакам павышэння курсаў долара і еўра. Курс долара вырас больш чым на 2 капейкі. На цяперашні момант ён складае 2,1598 рубля. Вырас таксама і курс еўра, хаця і менш значна — ён складае 2,4958 рубля. 

А курс расійскага рубля працягвае зніжацца. Сёння за 100 расійскіх рублёў на біржы даюць 3,0922 беларускага. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі