На таргах 16 верасня ў Беларусі патаннелі долар і еўра

На таргах 16 верасня ў Беларусі патаннелі долар і еўра

16 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША зноў панізіўся — з 2,0511 да 2,0438 беларускага рубля. Курс еўра таксама падае — з 2,2768 да 2,2626 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае рост: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1990 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1859).

Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі