На таргах 4 верасня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
На Беларускай валютна-фондавай біржы 4 верасня адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара павялічыўся — з 2,0886 да 2,1028 рубля, таксама ўмацаваўся і еўра — з 2,4218 да 2,4336 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0823 беларускага (у панядзелак — 3,0794).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,34%.