На таргах 6 лістапада ў Беларусі панізіўся курс долара
Па выніках таргоў, якія прайшлі 6 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1237 да 2,1211 рубля. Курс еўра вырас — з 2,4183 да 2,4219 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2157 беларускага (у панядзелак — 3,2131).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.