На тэлеканале "Беларусь 1" замест гутаркі з Беражковым паказалі ўрывак

На мінулым тыдні на тэлеканале "Беларусь-1" прагучаў анонс вялікага інтэрв'ю з выканаўцам абавязкаў гендырэктара мінскага ХК "Дынама" Уладзімірам Беражковым.

Аднак 17 жніўня ў эфіры праграмы "Арэна" выйшаў толькі ўрывак размовы, паведамляе by.tribuna.com.

У праграме з вуснаў Беражкова прагучала наступная характарыстыка хакейнага клуба: "Упэўнены, што мы сталі мацней. Таму што некаторыя пазіцыі замянілі, якія былі слабымі ў мінулым годзе. Узялі вельмі добрага абаронцу, а нападнікі добрыя ў нас ужо былі".

Запіс гутаркі адбыўся 12 жніўня, а ўжо 14 жніўня Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне Беражкова.

Эксперт: КХЛ павінна правесці расследаванне па справе Беражкова

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі