На турніры ў Маямі перапыненыя матчы з удзелам Веры Лапко і Іллі Івашкі
На тэнісным турніры ў Маямі непагадзь стала прычынай таго, што матчы з удзелам беларусаў Веры Лапко і Іллі Івашка былі адкладзеныя.
Вера Лапко (64-ы нумар у рэйтынгу WTA) сустракалася з францужанкай Алізэ Карнэ (53). Першы сэт выйграла францужанка — 7:5, другі застаўся за нашай суайчынніцай — 7:6 (9:7). Трэці давялося спыніць пры ліку 1:0 на карысць Лапко. Пераможца гэтага матча згуляе супраць румынкі Міхаэль Бузарнеску (32).
Ілля Івашка (110-ы нумар у рэйтынгу ATP) у 1/64 фіналу гуляў супраць італьянца Томаса Фабіяна (90). Беларус выйграў першы сэт з лікам 6:4, а другі быў перапынены, калі італьянец выйграваў з лікам 3:0.