На ўдзел ва ўчастковых выбарчых камісіях прэтэндуюць 1153 апазіцыянеры
73576 чалавек прэтэндуе на месца ва ўчастковых выбарчых камісіях, якіх у краіне мусіць быць створана 6485. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, больш за палову прэтэндэнтаў (амаль 38 тысяч) былі вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заявы, больш за 24 тысячы вылучылі працоўныя калектывы. Прадстаўнікі палітычных партый складаюць сярод прэтэндэнтаў толькі
1,7%. Прычым, больш за 84% сярод прэтэндэнтаў-партыйцаў - гэта
апазіцыянеры - 1040 чалавек. Найбольш прэтэндэнтаў вылучыла ПКБ - 425,
АГП - 344, Партыя БНФ - 201, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя
(Грамада) - 70.
Яшчэ 113 чалавек вылучыла грамадскае аб'яднанне БНФ "Адраджэнне". Для параўнання, грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" вылучыла 1817 прэтэндэнтаў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што да серады камісіі будуць арганізоўвацца раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі і мясцовымі адміністрацыямі. У склад кожнай участковай камісіі можа ўвайсці ад 5 да 19 чалавек.