На ўзбраенне беларускага войска паступілі найноўшыя танкі (фота, відэа)
На ўзбраенне беларускага войска паступіла новая партыя мадэрнізаваных танкаў Т-72Б3. Ва ўрачыстай цырымоніі іх перадачы асабістаму складу 969-й базы рэзерва танкаў паўдзельнічаў міністр абароны Андрэй Раўкоў. Прысутнічала і расійская дэлегацыя з Навукова-вытворчай карпарацыі “Уралвагонзавод”, якая займалася мадэрнізацыяй.
Як інфармуе БЕЛТА, Раўкоў адзначыў, што танк мае новую сілавую ўстаноўку, трансмісію, комплекс узбраення і беларускія прыцэлы, якія дазваляюць і ўдзень, і ўначы, у туман і снег весці прыцэльную стральбу “з практычна 100-адсоткавым патрапленнем”.
Фота: belta.by