На Віцебшчыне збіраюцца абмежаваць час продажу алкаголю

Забараніць продаж алкаголю і слабаалкагольных напояў, у тым ліку і піва, у начных клубах і на дыскатэках пасля 22 гадзінаў прапануе Ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.  Таксама міліцыя ініцыюе абмежаванне рэалізацыі спіртных напояў і піва ў крамах і кіёсках гарадоў вобласці пасля 22-й гадзіны, а ў сельскай мясцовасці ўвесці мараторый на продаж алкаголю пасля 20 гадзінаў.

Паводле звестак праваахоўных органаў, 4 з 5 наўмысных забойстваў на Віцебшчыне ў 2008 годзе здзяйсняліся ў стане алкагольнага ап'янення, 46% выпадкаў гібелі людзей на вытворчасці мелі прычынай усё тую ж гарэлку.

Адначасова праваахоўнікі абяцаюць прыняць неабходныя захады для недапушчэння магчымага павелічэння нелегальных продажаў алкаголю. БЕЛТА паведамляе, што віцебскія ўлады маюць намер падтрымаць ініцыятыву міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі