На волю выйшлі палітвязні Віктар Панцялееў, Максім Зяневіч і Аляксандр Цімафееў
У Беларусі налічваецца крыху больш за 1400 палітычных зняволеных
На волю выйшлі палітвязні Віктар Панцялееў, Максім Зяневіч і Аляксандр Цімафееў, паведамляюць праваабаронцы. Яны былі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года. Панцялеева і Зяневіча асудзілі на 4 гады калоніі, Цімафеева — на 3,5 года. Яны цалкам адбылі тэрмін.
У Беларусі налічваецца крыху больш за 1400 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.