На возеры ў Бярозаўскім раёне выратавалі трое рыбакоў
13 сакавіка ў службу "101" паступіў сігнал пра тое, што што недалёка ад вёскі Хрысы на возеры Чорнае на лёдзе ляжаць трое рыбакоў у 100 метрах ад берагу. Вадалазы прыбылі за 7 хвілін ад сінгналу, паўзком дабраліся да людзей і з дапамогай вяровак і лесвіцы даставілі іх на бераг. Выратаваныя — двое жыхароў Драгічына, 1974 і 1979 гадоў нараджэння, і
адзін — з вёскі Малеч, 1967 года нараджэння. Са словаў рыбакоў, яны
самі спрабавалі дабрацца да берагу, аднак як лёд пачаў. Рыбакі леглі на
яго і чакалі, што хтосьці заўважыць іх і выратуе.
Выратаваных даставілі ў лякарню, адкуль іх пасля абследавання адпусцілі дахаты.
БелаПАН
Выратаваных даставілі ў лякарню, адкуль іх пасля абследавання адпусцілі дахаты.
БелаПАН