На вуліцы Верхняга горада выйшлі вулічныя тэатры (фота)
Другі Мінскі форум вулічных тэатраў стартаваў у сталіцы 10 траўня.
Цягам 10-11 траўня вулачкі Верхняга гораду напаўняюцца жанглёрамі, клоўнамі, хадулістамі, мімамі, танцорамі ды музыкамі. У межах Другога Мінскага форуму вулічных тэатраў выступае больш за 50 артыстаў і тэатральных труп.