На вясковай дыскатэцы пад Бабруйскам зарэзалі 38-гадовага мужчыну

На вясковай дыскатэцы пад Бабруйскам зарэзалі 38-гадовага мужчыну

Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб забойстве мужчыны. Здарэнне адбылося ўначы 30 чэрвеня ў аграгарадку Цялуша Бабруйскага раёна. У Дом культуры на дыскатэку сабраліся людзі.

Па звестках следчых, 38-гадовы мужчына знаходзіўся там з кампаніяй. У яго пачаўся канфлікт з 18-гадовым мясцовым хлопцам. Паколькі абодва былі нецвярозыя, то спыніць сварку не здолелі і пайшлі высвятляць адносіны на вуліцу.

Там малады чалавек нанёс старэйшаму чатыры нажавыя раненні, ад якіх той сканаў на месцы. Сам падазраваны ўцёк, але неўзабаве яго затрымалі ў Бабруйску.

Цяпер адбываюцца следчыя дзеянні, прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза. Падазраваны даў прызнальныя паказанні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі