На выбары ў Каардынацыйную раду падалі спіс-тролінг

Яраслаў Грыгор'еў

Яраслаў Грыгор'еў / фота з яго акаўнту ў Інстаграме

Як мінімум адзін з 13 спісаў, пададзеных на выбары ў Каардынацыйную раду, створаны для тролінгу.

Гэта спіс з 10 чалавек пад назвай "За годнасць беларусак", які "ўзначальвае" экс-БРСМавец Яраслаў Грыгор'еў. Пасля 2020 года хлопец сыйшоў у апазіцыю да рэжыму і далучыўся да руху "Супраціў".

Па словах Грыгор'ева, спіс "За годнасць беларусак" — гэта пратэст супраць гендарных квотаў, уведзеных на выбарах у КР. У яго ўключаныя мужчыны, але пад жаночымі імёнамі. Грыгор'еў у адным з дыялогаў ужо напісаў, што адбыўся "місгендарынг" і яго трэба было запісаць як "Яраславу Грыгор'еву".

Як распавядала Еўрарадыё, на выбары ў КР пададзеныя 13 спісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі