Жанчыны, наперад: ці патрэбныя гендарныя квоты ў КР і навошта — эфір

Юльяна Шаметавец і Раман Кісляк / калаж Еўрарадыё

Юльяна Шаметавец і Раман Кісляк / калаж Еўрарадыё

Праз некалькі дзён завяршаецца кадэнцыя дзейнага складу Каардынацыйнай рады, а дагэтуль так і не прынятае рашэнне, якім чынам і калі будзе абірацца новы склад КР. Працягваюцца спрэчкі не толькі “колькі галасоў” будзе ў кожнага выбаршчыка, але і наконт квот. Асабліва моцныя дыскусіі выклікала пытанне “гендарных квот” — колькі жанчын абавязкова мусіць быць у складзе КР. Дайшло да таго, што складаюцца цэлыя петыцыі і збіраюцца подпісы як за наяўнасць такіх квот, так і супраць іх. “Нам усё роўна, хто нам дапамагае, мы ўдзячныя кожнаму i кожнай, хто далучыўся да нас і дапамагае ў нашай агульнай барацьбе. Ствараць асобную павестку, каб непасрэдна жанчыны далучаліся да нас, лічым абсалютна бессэнсоўным”, — пішуць у сваім лісце ў Каардынацыйную раду праціўнікі квот.

Што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе, чым яна займаецца і чаму дагэтуль не вызначыліся з працэдурай і фарматам правядзення выбараў? Навошта патрэбныя квоты, дапамагаюць яны ці замінаюць у пабудове беларусамі сваёй палітычнай і грамадзянскай супольнасці? Чым адзначыліся “Кіберпартызаны” за апошні час і што стаіць за шматлікімі фэйкавымі акаўнтамі, якія з’яўляюцца ў сацсетках? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць  магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца “Кіберпартызан” і палка імя Кастуся Каліноўскага Юльяна Шаметавец і юрыст, праваабаронца, дэлегат КР Раман Кісляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі