На выхадныя ўначы будзе да 13 градусаў марозу, а ўдзень — да 8 цяпла
На выхадных характар надвор’я істотна не зменіцца. Яно будзе даволі спакойным, у асноўным без ападкаў, ноччу і ранкам туман, на дарогах галалёдзіца.
Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык рэспубліканскага Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, у суботу і нядзелю чакаецца істотнае хістанне тэмпературы ад ночы да дня.
“У начны час у асноўным ад нуля да 5 марозу, а месцамі пры праясненнях да мінус 9-13, а ўдзень пераважна ад 2 да 8 градусаў цяпла. У Мінску абыдзецца без ападкаў. У суботу ўначы 2-4 марозу, удзень — 3-5 цяпла. У нядзелю начная тэмпература мінус 3-5, а ўдзень да 4 цяпла”.
Па словах сіноптыка, цяпер у Беларусі назіраецца сапраўдная вясна, характэрная для нашай краіны.