На якіх замежных мовах размаўляюць беларускія чыноўнікі?
Як даведалася Еўрарадыё, міністр спорту Аляксандр Грыгараў валодае англійскай, а таксама ведае некалькі слоў на кітайскай, старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не гаворыць ні на адной замежнай мове, а намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур ведае дзве — англійскую і іспанскую. Беларусь актыўна займаецца паляпшэннем іміджу краіны на міжнародным узроўні. Цяпер справа дайшла і да чыноўнікаў: ім прапануецца “ўдасканальваць валоданне замежнымі мовамі”.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, на якіх замежных мовах размаўляюць беларускія чыноўнікі, якім часта даводзіцца сустракацца з прадстаўнікамі розных краін.
Міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў прызнаўся, што валодае не толькі англійскай мовай, але падчас Алімпіяды ў Пекіне нават вывучыў колькі слоў па-кітайску.
Аляксандр Грыгараў: “Англійскай валодаю. А пасля Пекіна слоў 10 ведаю па-кітайску. Ну, можа 15”.
Міністр пахваліўся, што для размоў на побытавым узроўні яго англійскай яму хапае. Іншая справа — сур’ёзныя перамовы.
Аляксандр Грыгараў: “Калі трэба на побытавым узроўні — то размаўляю сам. Але калі праходзяць афіцыйныя сустрэчы, нейкія афіцыйныя перамовы, то, канечне, праз перакладчыка”.
Сакратарка міністра прамысловасці Анатоля Русецкага сказала Еўрарадыё, што, паводле яе звестках, яе начальнік валодае англійскай мовай. Прынамсі, на тым узроўні, каб самастойна прачытаць запрашэнне.
Сакратарка: “Па-англійску ён бегла чытае, калі яму прыходзяць нейкія запрашэнні. Прынамсі, разбіраецца, што там напісана. Хаця там і так усё зразумела. Але на якім узроўні ён валодае, я не магу сказаць”.
А вось спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, згодна са словамі яго памочніка, ніводнай замежнай мовы не ведае. Нават на побытавым узроўні.
Памочнік: “Наколькі я ведаю, у школе ён нямецкую мову вывучаў… Не, на замежных мовах ён не размаўляе. Нямецкую тую жа ў школе вывучалі, і гэта такі ўзровень, які недастатковы для свабодных зносінаў”.
Ці валодае якой з замежных моў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч, яго сакратарка дакладна сказаць не здолела.
Сакратарка: “Шчыра скажу — не магу сказаць. Ну, мабыць, па-ангельску ён і можа… Пакуль не сутыкаліся з такой патрэбай, таму не магу сказаць”.
У прыёмнай міністра фінансаў Андрэя Харкаўца адзначылі, што іх начальнік дакладна размаўляе па-англійску. А вось ці ведае іншыя мовы — сакратарка казаць не бярэцца.
Сакратарка: “Тое, што валодае англійскай, я ведаю. А ці ведае яшчэ якую-небудзь, сказаць не магу”.
Старшыня Цэнтрвыбакама Лідзія Ярмошына шчыра прызналася Еўрарадыё, што не валодае ніводнай з замежных моў. Кіраўнік прэс-службы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Леанід Матрашыла рэзка зазначыў, што пытанні лінгвістычных здольнасцяў старшыні Барыса Батуры не ў яго кампетэнцыі, і размаўляць на гэтую тэму адмовіўся. Затое намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур парадаваў валоданнем ажно дзвюх моў — англійскай і іспанскай.
Андрэй Тур: “Па-англійску размаўляю свабодна. Іспанскую — вывучаў і 3 гады працаваў на Кубе. Там я лекцыі чытаў на англійскай мове, там у мяне і падручнік выйшаў на іспанскай мове. Па-англійску магу і без перакладчыка. Размоўнай практыкі іспанскай мовы не было, таму тут у мяне толькі на ўзроўні разумення, размаўляць цяжкавата”.
Але прызнаўся, што калі патрапіць у адпаведнае асяроддзе, то праз 5 дзён зможа і па-іспанску свабодна весці размовы