На японскай выспе жывуць каты-акупанты (фота)
Выглядае на тое, што пухнатыя стварэнні пачуваюцца тут сапраўднымі гаспадарамі жыцця.
Японская выспа Аосіма стала знакамітай на ўвесь свет, дзякуючы фотарэпартажу фатографа Reuters Томаса Петэра. Тут жыве 20 людзей і 120 катоў. Прычым жывёлы паводзяць сябе так, нібыта яны сапраўдныя гаспадары на гэтым кавалачку зямлі.
Каты акупавалі пакінутыя дамы ў старой рыбацкай вёсцы, што месціцца на выспе. А з нядаўніх часоў яны сталі турыстычнай цікавосткай, інфармуе theatlantic.com