На затрыманых супрацоўнікаў сайта ABW.by распачалі крымінальныя справы
На затрыманых супрацоўнікаў сайта ABW.by ("Аўтабізнес") Юлію Мудрэўскую і Юрыя Гладчука распачалі крымінальныя справы. Пра гэта стала вядома з "пакаяльных" відэа, якія з'явіліся ва праўладных тэлеграм-каналах. Па якім артыкуле распачалі справу ў дачыненне Мудрэўскай, пакуль невядома. А на Гладчука справу завялі па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Пра затрыманне трох супрацоўнікаў аўтамабільнага партала стала вядома 16 чэрвеня. Трэцім быў выпускны рэдактар Вадзім Зянкевіч.
Юлія Мудрэўская — галоўны рэдактар, а Юрый Гладчук — рэдактар спецпраектаў. На відэа яны прызнаюцца ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Беларусі (а Гладчук яшчэ і ў падпісцы на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.