На заводзе знікла прадукцыя на 274 млн, работнікам сказалі "скінуцца"
Скандальная гісторыя адбылася на слонімскім прадпрыемстве.
Прадукцыя на 274 млн рублёў знікла са склада філіяла Шчучынскага масласырзавода ў Слоніме. Хто вывез масла і сыр, пакуль невядома. Як паведамляе тэлеканал АНТ, кіраўніцтва прадпрыемства запатрабавала, каб работнікі "скінуліся" і сваім заробкам ліквідавалі дзірку ў бухгалтарскай справаздачы.
Работнікі баяцца пратэставаць, баючыся, што ў будучыні ім могуць не працягнуць кантракт. Да таго ж, паводле дамовы, усе супрацоўнікі прадпрыемства нясуць поўную матэрыяльную адказнасць. Паводле слоў дырэктара масласырзавода Віталя Строгага, супрацоўнікам цэха прапанавалі ўнесці ў касу сумы ад 3 да 6 мільёнаў рублёў. Інакш іх чакае суд.
Фота — Мінск-навіны, відэа — АНТ