Нацбанк Беларусі паніжае стаўку рэфінансавання да 11,5%

Нацбанк / Еўрарадыё
Нацбанк / Еўрарадыё

Нацбанк з 23 студзеня паніжае стаўку рэфінансавання ў Беларусі з 12% да 11,5%. Адпаведнае рашэнне праўленне Нацбанка прыняло 18 студзеня.

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання тлумачаць запаволеннем інфляцыі ў апошнія месяцы: "У снежні 2022 г. гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 12,8 адсотка, агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі — 10,2 адсотка гадавых".

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання змянялася 1 сакавіка 2022 года. Тады яна вырасла адразу з 9,25% да 12%.

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання азначае большую даступнасць крэдытаў для насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі