Нацбанк Беларусі забароніць даваць грамадзянам крэдыты ў валюце
Нацыянальны банк Беларусі з 28 ліпеня ўводзіць забарону на выдачу крэдытаў фізічным асобам у замежнай валюце. Адпаведны дакумент узгоднены з урадам краіны, інфармуе АФН. Дарэчы, Нацбанк яшчэ ў канцы мінулага года рэкамендаваў банкам спыніць выдачу валютных крэдытаў. Матывавалася гэта ўзмацненнем рызыкі невяртання валютных крэдытаў на фоне ўзмацнення крызісу і паніжэння прыбыткаў грамадзян. Пасля 20-адсоткавай дэвальвацыі беларускага рубля на пачатку года Нацбанк неаднаразова нагадваў банкам пра гэтую рэкамендацыю.
Разам з тым, да банкаў, якія выдавалі валютныя крэдыты, ніякія штрафныя санкцыі не ўжываліся.
Разам з тым, да банкаў, якія выдавалі валютныя крэдыты, ніякія штрафныя санкцыі не ўжываліся.