Нацбанк Беларусі зноў павышае стаўку рэфінансавання

Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі з 12 лістапада павышаецца на 0,25 адсоткавага пункта да 11% гадавых, паведамляе БЕЛТА. Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах павышэння прыбытковасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і наступнага ўмацавання фінансавай стабільнасці.

Павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і адсоткавай стаўкі па ўкладах стане стымулюючай мерай для прытоку зберажэнняў у банкі. У сваю чаргу гэта станоўча адаб’ецца на пашырэнні іх рэсурсавай базы і магчымасцях па задавальненні попыту насельніцтва і прадпрыемстваў на банкаўскія паслугі.

Нагадаем, апошнім разам Нацбанк павышаў стаўку рэфінансавання з 15 кастрычніка таксама на 0,25 адсоткавага пункта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі