Нацбанк увёў часовую адміністрацыю ў "Белгазпрамбанку"

Нацбанк увёў часовую адміністрацыю ў "Белгазпрамбанку"

Нацбанк увёў часовую адміністрацыю па кіраванні "Белгазпрамбанкам".

Як паведамляецца на сайце банкаўскага рэгулятара, гэта зроблена з мэтай абароны інтарэсаў укладчыкаў і крэдытораў банка ды недапушчэння пагаршэння яго фінансавага стану. Пастанова Праўлення Нацбанка №192 была прынятая 14 чэрвеня. Часовая адміністрацыя ўводзіцца з 15 чэрвеня.

Нацбанк абгрунтоўвае сваё рашэнне артыкуламі 94, 97, 134, 1341 Банкаўскага кодэкса. 

Часовая адміністрацыя ўводзіцца ў сувязі з тым, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю пачаў крымінальныя справы супраць работнікаў банка.

Кіраўніком часовай адміністрацыі стала Надзея Ермакова, былая кіраўніца Нацбанка. Паўнамоцтвы праўлення ААТ "Белгазпрамбанк" на перыяд дзеяння часовай адміністрацыі па кіраванні банкам прыпыненыя.

11 чэрвеня ў "Белгазпрамбанку" і некалькіх звязаных з ім кампаніях прайшлі ператрусы. Былі пачатыя крымінальныя справы за легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і ўхіленне ад выплаты падаткаў. Былі затрыманыя 15 чалавек, у тым ліку топ-менеджары "Белгазпрамбанка". 

12 чэрвеня старшыня КДК Іван Церцель заявіў, што ў іх ёсць доказы, што да супрацьпраўнай дзейнасці мае дачыненне экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка

Усе гэтыя дзеянні адбыліся пасля таго, як Бабарыка ўступіў у прэзідэнкую кампанію. Дзеянні ўладаў ён ацаніў як спробу палітычнага ціску на сябе.

"Газпрам" і "Белгазпрамбанк" назвалі незаконнымі дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да "Белгазпрамбанка". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі