Начны клуб, дзе Джэксан выступіў упершыню, разбяруць на сувеніры
Уладальнік начнога клуба, на сцэне якога адбыўся першы выступ Майкла Джэксана, мае намер разабраць будынак на часткі і прадаць іх прыхільнікам спевака як сувеніры. Клуб Mr. Lucky's Lounge, у якім у 1966 годзе і прайшоў першы прафесійны выступ Майкла ў складзе гурта Jackson 5 некалькі гадоў таму быў зачынены. У 2008 годзе яго набыў мясцовы бізнэсмэн Эндру Янг.
Першапачаткова ён планаваў адрамантаваць клуб, але пасля смерці зоркі вырашыў распрадаць яго на сувеніры, бо з 1966 году будынак практычна не змяніўся, і захавалася нават драўляная сцэна, на якой упершыню выступіў будучы кароль поп-музыкі.
Тым часам дата пахавання Майкла Джэксана прызначаная на 7 ліпеня і ў цырымоніі развітання змогуць прыняць удзел толькі 17,5 тыс. чалавек, якіх абяруць шляхам выпадковага кампутарнага адбору. Развітанне пройдзе ў Лос-Анджелесе у спартова-забаўляльным цэнтры Staples. Караля поп-музыкі пахаваюць у канцэртным строі і нязменных белых пальчатках у пазалочанай труне, якую змесцяць у бетонны склеп ў маёнтку Neverland.
корреспондент.net
Фота: guardian.co.uk