“Начныя ваўкі” спрабавалі трапіць у Германію, але іх не пусцілі

Амбасада Расіі ў Германіі накіравала ў МЗС ФРГ ноту пратэсту, у якой асудзіла адмову ва ўездзе сябрам міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Рускія матацыклісты”. Пра гэта гаворыцца на сайце МЗС Расіі.

Тром грамадзянам Расіі, якія маюць дзейныя візы, адмовілі ва ўездзе ў Германію 30 красавіка ў берлінскім аэрапорце Шэнефельд. Расіян доўга правяралі, пакуль нарэшце не паведамілі, што перасекчы нямецкую мяжу для іх немагчыма з-за пагрозы грамадскай бяспецы, якая ад іх сыходзіць. Байкераў накіравалі ў Расію бліжэйшым авіярэйсам.

Як паведамляе lenta.ru, “Рускія матацыклісты” — гэта “менш вядомы мотаклуб, сябры якога з'яўляюцца таксама сябрамі “Начных ваўкоў”, а ў Германію яны ехалі ў межах мотапрабега “Дарогамі Перамогі” праз Беларусь, Польшчу, Чэхію, Аўстрыю, Германію. Але шэраг краін адмовілі байкерам ва ўездзе.

Фота: RIA.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі