Надвор'е на сераду, 30 чэрвеня: навальніцы і да +31

Надвор'е на сераду, 30 чэрвеня: навальніцы і да +31

У сераду 30 чэрвеня беларусаў чакае няўстойлівае надвор'е, будзе воблачна з праясненнямі — з кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. Але пры гэтым даволі спякотна: ад +25 да +31 цяпла, паведамляе сайт pogoda.by.

Сіноптыкі кажуць, што надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, і ўдзень па паўднёвым захадзе будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Вецер будзе заходнім і паўднёва-заходнім, ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывістага. Уначы — +12 +17. Атмасферны ціск паступова будзе падаць.

Згодна з прагнозам, 31 чэрвеня і 1 ліпеня будзе гэтак жа дажджліва і спякотна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі