Надвор'е ў Беларусі 3 сакавіка: да +8°С і пераважна без ападкаў
Надвор'е ў Беларусі
3 сакавіка ў Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў. Удзень кароткачасовыя дажджы пройдуць па паўднёвым захадзе краіны — і ўсё! Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уночы на нядзелю будзе малавоблачна. Удзень 3 сакавіка — воблачна з праясненнямі. У начны і ранішні час у асобных раёнах будзе назірацца слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўночы складзе ад нуля да -5 градусаў. Цяплей за ўсё будзе на паўднёвым захадзе Беларусі: да +3. Удзень будзе ад 2 да 8 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.