Надвор'е ў Беларусі: у панядзелак пройдуць мокры снег і дождж
Зіма ў Беларусі / "Мінск-Навіны"
У панядзелак, 7 лютага, у Беларусі чакаецца мокры снег і дождж. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца, паведамляюць сіноптыкі.
Вецер чакаецца паўднёвы, днём з пераходам на заходні 5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Уначы тэмпература паветра па краіне складзе ад -2 да +4 градусаў, днём — ад 0 да +5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.