Надзея Скардзіна — пра забарону стварыць радыёстанцыю "Спорт FM" (відэа)

Надзея Скардзіна — пра забарону стварыць радыёстанцыю "Спорт FM" (відэа)

Еўрарадыё прапануе відэа з выказваннем былой біятланісткі, алімпійскай чэмпіёнкі Надзеі Скардзіна пра забарону стварыць радыёстанцыю "Спорт FM". Рашэнне прыняла Адміністрацыя прэзідэнта. З сайта тэлеканала СТБ (Скардзіна дала інтэрв'ю ў праграме "Тыдзень спорту") і яго YouTube-канала тэкст і відэа зніклі раніцай 14 студзеня.

"Зараз, на жаль, гэты этап для нас скончыўся, — кажа Скардзина. — Напэўна, не так, як мы чакалі. Таму што з Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня. Адмова. У Міністэрстве інфармацыі, калі мы туды прыходзілі, казалі, што абавязкова трэба напісаць ліст у Адміністрацыю. І калі яны з гэтым згодныя, яны нам адкажуць. Без іх адказу нічога не можа быць. Мы чулі розныя меркаванні. Яны былі ў асноўным аб немэтазгоднасці гэтага праекта. Наколькі я зразумела, у нас ёсць ужо шмат існуючых радыёстанцый".

Надзея Скардзіна стварала праект разам з плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі